Poems on the topic: мара

Poems on the topic “мара” on Poets.by.

DreamyЯўгенія Янішчыц

Зімовае

Цячэ сняжок і зорамі іскрыцца, Завеямі, сумётамі вядзе. О сэрцайка, не дай мне памыліцца Ні ў шчырасці, ні ў ласцы, ні ў бядзе. Люблю цябе, зімовая дарога, Твой тонкі лёд плывучы, як са шкла, І мо радней той чалавек, якога І бог забыў, і слава абышла. Ён тут жыве — сярод снягоў і пушчаў. Ён не са сцэны любіць і пяе. Ён сам, як гэты свет сляпы й відушчы, На гук, на смак зямельку пазнае. Разумнік, не спяшаецца з адказам. У барадзе схаваўся мудры смех. ...Чакаю міг, калі зліюцца разам Фантазія, рэалія і снег.

Describe a feeling — we’ll find a poem

Or try: