Poems on the topic: прадчуванне

Poems on the topic “прадчуванне” on Poets.by.

ContemplativeМаксім Багдановіч

З П. Вэрлена

Рыцар Няшчасьце, што скрозь езьдзіць пад маскай маўчком, Сэрца старое прабіў мне зіхацяшчым кап'ём. З сэрца старога струёй люнула яркая кроў; Зьнікла пад сонцам яна, ў землю ушла між цьвятоў. З губ маіх вырваўся крык, бліск маіх зрэнак пагас; Дрогнуўшы, ўмёрла маё сэрца старое ураз. Рыцар пад'ехаў бліжэй, ціха каня затрымаў, Спрыгнуў з яго і рукой рану маю намацаў. Цяжка у рану маю палец акуты ўхадзіў; Сэрцу-жа голас цьвярды срога прыказ гаварыў. Таркнуў халодны, як лёд, палец у сэрца маё, І уваскрэсла у ім, чыстым і гордым, жыцьцё. Сэрца бяз кропелькі зла, сэрца бяз кропелькі шкод, Ўсё аднаўлёнае ўраз, білася ўзад і ўпярод. Бледны, дрыжачы, я ўсё-ж веры даць шчасьцю ня мог,

Describe a feeling — we’ll find a poem

Or try: