Poems on the topic: вяселле

Poems on the topic “вяселле” on Poets.by.

RomanticПятрусь Броўка

СВАТЫ

Калі я жаніўся, дык — мне вы паверце — Сваты мяне сваталі лепшыя ў свеце: Юначыя гульні, купальскія ночы І, быццам маланкі, дзявочыя вочы, Заранкі пад вечар, на досвітку росы, Танклявыя рукі, бялявыя косы, І водар вішнёвы, і пена чарэшні, І тыя, што сэрца паранілі, песні, І тыя, што разам спляталі з вянкамі... Сватоў я не ведаў, што з ручнікамі.

Describe a feeling — we’ll find a poem

Or try: