Poems on the topic: жаль

Poems on the topic “жаль” on Poets.by.

AnxiousРагнед Малахоўскі

пункт незваротнасці

хацелася інтэлектуальнага гумару ці моцнай жыццёвай сатыры закрываў вочы на бл...тва аднагрупніц і аднакласнікаў былых свінства быў гатоў да любога выкінутага лёсам нумару ды стала страшна калі ў трыццаць чатыры ад бухла памёр сябар дзяцінства кожнае імгненне мае свой пункт незваротнасці можна экспрэсам праляцець праз маладосць так і не дазнацца хто ты на самай справе ёсць а пасля сусвет палягае
SadЯўгенія Янішчыц

* * *

Мы дзесьці размінуліся, Як хвалі. Успенілі прыбой Чыёй віны? Мы лёс свой дабрачынны Памянялі, Як памянялі коней Цыганы. Ні выкрыку, Ні выбрыку пустога, Што раздзірае душы І раты,— О мне хапіла б Ласкавага слова, Калі б Яго Сказаў
ContemplativeЯўгенія Янішчыц

Плыві, рака!

Калі на берагах тваіх высокіх Заранкай днее вока вугалька, Я чую твой неўтаймаваны рокат. Плыві, плыві, празрыстая рака! Маёй вясны адкрытая старонка, Ў табе я чую спеў сваёй сястры. Хіба не тут цвілі вянкі з рамонкаў І на Купалле ладзілі кастры... Хіба не ты люляла на далонях Лілеяў сны і думы мужыка, Тапіла гнеў, паіла быстрых коней, Буслінага чакала важака?! Я чую твой неўтаймаваны рокат, Калі ты воды плыткія нясеш. Плывеш, рака, змялелая ў высокіх У берагах.
ContemplativeЯўгенія Янішчыц

НЕПАСТАЯННАЕ, ЯК ХВАЛЯ

Не аклікаць і не чакаць Надзеі, нібы пены мыльнай. І пасля лічбы «35», Душа, ты прагнеш быць стабільнай. О бог з табой, мой вечны жаль! Ды буду зноў за песню брацца І, ахалоджваючы жар,— Аб лёд маўчання апякацца. Ну што ж, калі ўжо выпаў лёс, Быць мужнай — Муза загадае! Няхай прачулена — да слёз! — Смяецца слова і рыдае. Хай золь і вецер у акно, Хай пераважыць скрухі шаля. Жыццё паэта? Вось яно: Непастаяннае, як хваля!
SadЯўгенія Янішчыц

* * *

Лёгка слалася дарога, Не скупілася надвор’е, І ўзляталі нашы думы Вышай роднага парога, Вышай коміна над хатай, Вышай пёрыстых аблок!.. Ці ж дарэмна зрок і сіла Перайшлі ў нас з самых мудрых, Нескароных і ласкавых, Мужных вояў, шчыраўніц? Але ж ёсць: лятаем ніжай! Ніжай праўды і сумлення, Ніжай ласкі і даверу, Ніжай розуму свайго.
AnxiousЯўгенія Янішчыц

* * *

Ружовы цвет і хараство садоў. Адкрыты жаль заложніцы-эпохі. А на зямлі не менее удоў, Нібы ва ўсім павінны катастрофы. Чытай сябе і вывучай, паэт, Маліся на магілы і бярозы. Калі ж нарэшце вылюднее свет І скончацца ваенныя пагрозы? Калі ж дашчэнту згіне яд і тля І станецца любоў невыпадковай? Бо, як жанчына, цягнецца зямля Да абароннай ласкі мужыковай. Дваццаты век. Бары і курганы. Радзінны спеў і пошум Белавежы. Мы ўсё яшчэ будуемся з вайны І — ад вайны! — няўжо ізноў залежым?
CheerfulАлесь Пісьмянкоў

Ясеў воўк

Паглядзеў кіно Дый зноўку Ясь шкадуе Ў лесе воўка. Не, няпраўда, Ён – не злыдзень, Ён галодны Цэлы тыдзень. Без нары ён, Без бярлогі, Яго кормяць, Кажуць, ногі. Эх, забег бы Ён да Яся – Мама смажыць Бульбу з мясам.
AnxiousЯнка Купала

* * *

Прыскам пылае і жарам, Жарам дрыжыць, зіхаціць, Як бы свет вечным пажарам Хоча абняць і спаліць. Звугліла высі-загоны, Звугліла долы-лагі, Завалакла лес зялёны Ў чорныя дыму кругі. Сцежкі заслала агніцай — Белым пякучым пяском, Выссала рэчкі-крыніцы, Ў дно іх зірнула агнём. Саванам бледна-замглёном Свету душу спавіла, Потам крывава-чырвоным Вочы зямлі заліла.
SadЯнка Купала

* * *

Дружа мой, сокале ясны, крылаты, Крыллі навекі апалі твае,— Ты ўжо не прыйдзеш на нашыя святы, Голас твой песень для нас не спяе. Слёзамі дожджык пальецца на грудзі, Насып-магілку абсыпе расой,— Слёзы высушываць сонейка будзе, Сонейка будзе заўсёды з табой. Восенню кветкі завянуць у полі, Кветцы засохшай ізноў не цвісці,— Думкі твае не завянуць ніколі, Думкі аб нашым прыгожым жыцці.
ContemplativeЯнка Купала

* * *

Дарогай шырокай, з дарогі нялёгкай, Дый многа без ліку гадзін, На кій абапёрты, стары і абдзёрты, Ішоў падарожны адзін. Ішоў ён да вёскі, што блізка дарожкі У полі пад лесам была; Там некалі даўна ён жыў добра, слаўна, Там моладасць-радасць прайшла. Там кінуў ён хатку, і бацьку, і матку, І жонку пакінуў сваю, І дзетак маленькіх, прыгожых, міленькіх, Пакінуў усю там радню. У дальняй старонцы лет многа бясконца Пражыў у бядзе ён цяжкой; Ні шчасця, ні долі не бачыў ніколі, Бядуючы слёзна парой.
SadЯнка Купала

* * *

Гэй, ты, сэрцайка, Не тужы, замры! Душа смутная, Песень не твары! Бо каму ж, каму Ў жалю запяю? Хто паслухае Песню-жаль маю? Можа б, выслухаў Мяне ўбогі брат,— Не да песенек, Горам хто багат. А шчаслівы хто, Хто багат ва ўсім,— Песня жальбная Не пад мысль такім.

Describe a feeling — we’ll find a poem

Or try: